У Беларусі адзначаецца Дзень Маці

У нашай краіне сёння адзначаецца Дзень Маці. З гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам жанчын Беларусі.  Ён адзначыў, што ў нашай краіне адным з галоўных накірункаў сацыяльнай палітыкі з'яўляецца падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць юных грамадзян, "разумных і таленавітых сыноў і дачок".

Лукашэнка пажадаў усім маці краіны, каб кожны іх дзень быў напоўнены мірам і радасцю, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі