У Беларусь з Польшчы прарваўся табун коней

У 300 метрах ад мяжы беларускія памежнікі знайшлі цэлы табун коней. Высветлілася, што сляды 15 коней-"парушальнікаў" вядуць з Польшчы, дзе ў памежнай зоне знаходзіцца фермерская гаспадарка.



Мяркуецца, што жывёлы зламалі агароджу і, вырваўшыся на волю, прыйшлі ў нашу краіну. Пасля вырашэння юрыдычных фармальнасцяў табун перарадуць польскаму боку, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі