У Беларусь прыйдзе часовае пацяпленне — да +20 на Брэстчыне

У Беларусь прыйдзе часовае пацяпленне — да +20 на Брэстчыне

У бліжэйшыя суткі, 16 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Удзень істотных ападкаў не будзе, уначы і раніцай у асобных раёнах краіны прагназуецца слабы туман.

Вецер будзе заходні ўмеркаваны, уначы на ўсходзе — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, у другой палове дня — 12-17 градусаў. На паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +20, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі