У Беларусь прыедзе дырэктар еўрапейскага дэпартамента МВФ

Дырэктар еўрапейскага дэпартамента Міжнароднага валютнага фонду Марэк Бэлька будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 24-26 жніўня. Акрамя азнаямлення з сітуацыяй аб развіцці беларускай эканомікі, мяркуецца, што ён сустрэнецца з кіраўніцтвам краіны. З кім менавіта, пакуль невядома, а Аляксандр Лукашэнка, як вядома, знаходзіцца з рабочым візітам у Сочы. "Интерфакс" нагадвае, што з 18 жніўня ў Беларусі працуе місія МВФ. На 25 жніўня запланаваны семінар на тэму "Перспектывы і меры для вяртання да высокага эканамічнага росту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі