У Беларусь магла патрапіць партыя фальшывых еўра
Еўрарадыё вырашыла даведацца, як беларусам засцерагчы сябе ад несапраўдных грошай. Днямі беларускія праваахоўнікі затрымалі партыю амаль у 10 тысяч фальшывых еўра, якія зламыснікі, паводле слоў міністра ўнутраных спраў Навумава, спрабавалі правезці з Украіны для распаўсюду на Беларусі. З 10 ступеняў абароны падробленыя еўра мелі 9. Вызначыць фальшыўкі дапамог снег, які выпадкова патрапіў на купюры. Між тым, міністр не выключыў магчымасці таго, што частку падробак злачынцы паспелі рэалізаваць і яны знаходзяцца ў руках даверлівых беларусаў. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, чым пагражае чалавеку спроба абмяняць фальшывыя грошы ў банку і як банкі іх будуць вызначаць.
Паводле слоў кіраўніка прэс-службы МУС Святланы Бароўскай, міліцыянты падрыхтавалі парады для банкаў, як вызначыць фальшыўку.
Святлана Бароўская: “Акурат зараз мы рыхтуем паведамленне на гэтую тэму, і ўжо рыхтуецца дакумент у Нацбанк, які будзе даваць гэтыя ступені адрознення, і ўсё будзе правярацца. Гэтай жа справе ўжо нададзена агалоска”.
Праўда, кіраўнік прэс-службы "Прыёрбанка" Андрэй Сакалоў расказаў Еўрарадыё, што і без парадаў міліцыянтаў любы касір іх “абменніка” здольны выявіць фальшыўку. Колькі б ступеняў абароны ў яе не было.
Андрэй Сакалоў: “У кожным абменніку банка маецца адпаведная апаратура і ёсць адпаведныя інструкцыі для выяўлення фальшывых грошай. І не складзе ніякай праблемы касіру любога банка выявіць фальшывыя купюры”.
У тым выпадку, калі ў абменнік прынясуць фальшыўку, то касір, згодна са словамі супрацоўніка "Прыёрбанка", абавязаны выклікаць міліцыю.
Андрэй Сакалоў: “Касір абавязаны пры выяўленні фальшывых грошай выклікаць міліцыю. І праваахоўныя органы будуць прымаць адпаведныя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам”.
Намеснік кіраўніка прэс-службы УУС Мінгарвыканкама Яўген Сочык расказаў Еўрарадыё, што невінаватаму чалавеку за спробу здаць фальшыўку ў абменнік нічога не будзе. Але доўгая размова ў пастарунку яму гарантаваная.
Яўген Сочык: “У яго возьмуць тлумачэнні для высвятлення з’яўлення фальшывых грошай: дзе ён іх узяў, вырабіў ці не. Поўны комплекс будзе зададзены яму пытанняў, каб дакладна высветліць – адкуль у яго падробленыя купюры. Калі ён ні сном, ні духам, то яму нічога не пагражае. Калі высветліцца, што чалавек ведаў, што еўра фальшывыя, і свядома ішоў на збыт фальшывых грошай, то ён можа быць прыцягнуты да адказнасці згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэксу. Гэты артыкул называецца “Фальшываманецтва”, і там прадугледжана адказнасць за збыт фальшывых грошай. Прадугледжваецца пазбаўленне волі да 15 гадоў”.
Якім чынам чалавеку, які днямі набыў еўра з рук, самастойна праверыць, ці не паходзяць яны з той жа партыі “якасных украінскіх” фальшывак, міліцыянты не патлумачылі. Магчыма, здаючы валюту, проста папярэджваць касіра, што еўра могуць быць падробленымі. А кіраўнік прэс-службы "Прыёрбанка" Андрэй Сакалоў хоць і параіў ніколі не набываць валюту з рук, але даў некалькі парад, як праверыць купюру ў бытавых умовах.
Андрэй Сакалоў: “Долары прамацаць можна. Яны рэльефныя і партрэты на іх. Трэба глядзець на якасць паперы. У долараў вадзяныя знакі трэба глядзець, і паласа там такая адмысловая ёсць. Па еўра цяжка мне нешта сказаць, яна таксама дастаткова абароненая купюра”.
Альбо можна скарыстацца метадам, з дапамогай якога і была выяўленая тая партыя фальшывак – з дапамогай снега. Вось толькі ў валютчыкаў курс больш прывабны. Але за такія “аперацыі” пагражае штраф ад 50 да 300 базавых велічынь.