У Барысаве затрымалі Абрамовіча

Журналіста Алеся Абрамовіча затрымалі падчас мітынгу супраць будаўніцтва аўтазапраўкі ў Барысаве. Ён падаваў заяўку на правядзенне акцыі, але не атрымаў адказу.
На мітынгу жыхары раёна хацелі пачуць рашэнне кіраўніцтва горада наконт будаўніцтва станцыі, але ніхто з чыноўнікаў не прыйшоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла барысаўская жыхарка Тамара Каважэнка.

Каважэнка: "Чакалі, што можа нехта з чыноўнікаў пад'едзе і паведаміць нам аб рашэнні будаваць ці не будаваць гэтую заправачную станцыю. Але ніхто не пад'ехаў. Прыехала міліцыя і забрала нашага Абрамовіча пад ручкі і запіхалі ў машыну".

На мітынг сабралося каля 40 чалавек. Супраць будаўніцтва АЗС сабрана больш за 2 тысячы подпісаў. Людзі не супраць самаго факта будаўніцтва станцыі, але абураныя тым, што яе будуюць побач з жылымі дамамі і ваенным шпіталём.