У Баранавіцкім раёне пешахода на шашы збілі тройчы
У Баранавіцкім раёне пешаход тройчы трапіў пад колы аўтамабіляў. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы аварыі, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Здарэнне адбылося на трасе М1 каля вёскі Малая Каўпеніца ўвечары 8 снежня. Мужчыну, які ішоў па шашы без флікераў, збіў грузавы аўтамабіль Volvo. Ім кіраваў 39-гадовы грамадзянін Польшчы.
35-гадовы кіроўца “Audi А6” з Баранавічаў, не разгледзеўшы ў цемры ляжачага на дарозе, таксама наехаў на яго. У такую ж сітуацыю трапіў і 54-гадовы кіроўца “Mazda” з вёскі Паланечка Баранавіцкага раёна. У выніку пешаход памёр да прыезду хуткай дапамогі, інфармуе БЕЛТА.
Фота: dic.academic.ru