У Багдадзе ўведзена каменданцкая гадзіна

У Багдадзе абвешчаная камэнданцкая гадзіна да нядзелі – там ужо трэці дзень працягваюцца ўзброеныя сутычкі з шыіцкімі баевікамі. У ходзе сутычак у Басры быў узарваны адзін з двух асноўных іракскіх нафтаправодаў, у выніку цэны на нафту на сусветных рынках падняліся да больш чым 107 долараў за барэль.

У Багдадзе, у раёнах, населеных шыітамі, рэгулярна чуваць стрэлы, некалькі разоў была абстраляная нават “зялёная зона” – раён у цэнтры, дзе знаходзяцца ўрадавыя ўстановы ды амбасады.

Амэрыканская амбасада рэкамэндавала сваім супрацоўнікам выходзіць з будынку толькі ў касцы і бронежылеце.

BBC