У Бабруйску — дзень без алкаголю
Сёння ў Бабруйску ладзіцца Дзень цвярозасці. Адпаведнае рашэнне прыняў гарвыканкам па прапанове міліцыі.
Як паведамілі БелаПАН у Бабруйскім гарвыканкаме, створаныя пяць груп з лекараў-нарколагаў і супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Яны будуць дзейнічаць у працоўных калектывах, работнікамі якіх больш за ўсё здзейснена правапарушэнняў нападпітку.
Гарвыканкам рэкамендаваў прадпрыемствам гандлю не прадаваць у гэты дзень алкаголь. Хаця кантроль за выкананнем гэтай "рэкамендацыі" не ўсталёўваецца, большасць прадпрыемстваў гандлю да яе прыслухоўваюцца, упэўненыя ў гарвыканкаме.