У Бабруйск прыедуць легенды хакею
У бліжэйшую суботу ў Бабруйску будзе афіцыйна ўведзеная ў строй сучасная 7-тысячная лядовая арэна. Па традыцыі ў мерапрыемстве прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка. На мерапрыемстве хакейная каманда кіраўніка Беларусі пазмагаецца з дружынай сусветных зорак. Як паведамляе "Прессбол", у ліку апошніх чакаецца выхад на лёд такіх вядомых майстроў хакею, як расейцы Ігар Ларыёнаў, Вячаслаў Фяцісаў, Аляксей Касатонаў, Сяргей Макараў, Уладзімір Крутаў, латыш Хельмут Балдерыс, чэх Уладзімір Марцінец, немцы Эрых Кюнхакль і Дытэр Хеген, канадзец Кліф Ронінг.
У форме гасцей выступяць таксама прэзідэнт КХЛ і кампаніі "Газпромэкспарт" Аляксандр Мядзведзеў і міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў.
Паядынак пачнецца на лёдзе "Бабруйск-Арэны" 31 траўня ў 19.00.