У аўторак у Беларусь вернецца вясна
У гэтыя выходныя наша краiна трапiць у зону павышанага цiску, таму ападкаў не прадбачыцца, - паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Нацыянальнага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У суботу-нядзелю месцамi па паўночным захадзе магчымыя невялiкiя дажджы, дзе-нідзе туман, уначы i ранiцай на асобных дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў, на ўсходзе - да 7 марозу; удзень - 6-13 цяпла.
Напачатку наступнага тыдня будзе сонечна i тэмпература паветра павысiцца. У панядзелак тэмпература паветра ўначы ад 4 градусаў марозу да 3 цяпла, удзень - плюс 8-15 градусаў. У першы дзень красавiка ўначы ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў, удзень - 10-16 цяпла.
"Наша Ніва"