У Аўстраліі адбыўся першы ў свеце канцэрт для сабак

У Аўстраліі адбыўся першы ў свеце музычны канцэрт для сабак, паведамляецца на сайце тэлекампаніі ABC. Канцэрт арганізавалі Лу Рыд, заснавальнік гурта The Velvet Underground і яго жонка, музыка і кампазітар Лоры Андэрсан.

Выступ прайшоў на прыступках Сіднэйскага опернага тэатру ў межах фестывалю “Vivid Live” і працягваўся 20 хвілін, на працягу якіх гучалі напісаныя Андэрсан высокачастотныя гукі.

Колькі сабак прыйшло паслухаць канцэрт, не ўдакладняецца, аднак сама музыка адзначыла, што сярод іх былі "вялікія сабакі, маленькія сабакі, сабакі ў адмысловых строях для канцэрту і нават адзін 15-гадовы сабака, які пакутуе на артрыт, таму гаспадар прывёз яго на адмысловай тачцы". Па меркаванні кампазітара, канцэрт сабакам спадабаўся.

Ніякіх інцыдэнтаў падчас мерапрыемства зафіксавана не было. А за усім, што адбывалася назіралі ветэрынары.

Фота: cbc.ca

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі