У Амстэрдаме працягваюць зачыняць бардэлі

Муніцыпальная рада хоча цалкам вызваліць дарагую нерухомасць у гістарычным цэнтры пад элітныя крамы і рэстараны. Раней гарадскія ўлады ўжо змаглі адваяваць у знакамітага квартала ўчастак тэрыторыі, дзе зараз размяшчаюцца рэспектабельныя буцікі.



Цяпер рада апублікавала новыя планы па скарачэнні яшчэ 62 "чырвоных вокнаў". Так называюцца вітрыны, за якімі знаходзяцца маленькія пакоі, дзе прастытуткі прымаюць кліентаў. За апошнія 6 гадоў у Амстэрдаме зачынілі 100 бардэляў, адзначае ru.delfi.lt.



Прафсаюз галандскіх прастытутак наракае на тое, што эканамічны спад і так прымусіў змяншаць кошты на свае паслугі. Часта гэта робіць нерэнтабельнай арэнду вітрын. А палітыка выцяснення з цэнтра горада наогул можа асудзіць прастытутак на беспрацоўе.



Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі