У адным з рэстаранаў Галівуду адбыўся выбух
У адным з рэстаранаў Галівуду адбыўся выбух, пацярпеў адзін чалавек, паведамляе БЕЛТА.
Рэстаран размешчаны на першым паверсе шасціпавярховага жылога дома. Паводле звестак тэлеканала NBC, пацярпела жанчына, якая праходзіла міма будынка. Паведамляецца, што ў момант выбуху рэстаран быў зачынены, таму іншых пацярпелых пры здарэнні не было.
Жыхароў дома, якія пражываюць на паверсе над рэстаранам, эвакуявалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у рэстаране адбыўся выбух газу.
#TinhornFlats explosion in Hollywood NOW! #NewsLA pic.twitter.com/x88SNxgkzA
— Jhaye (@Jhayemusic) December 21, 2017