У Адэсе працягваюцца вулічныя сутычкі

Паведамляецца, што загінуламу актывісту прастрэлілі лёгкае з аўтамата Калашнікава. Ён памёр да таго, як паспела прыехаць "хуткая", перадае УНІАН.



Нагадаем, што сёння ўдзень праўкраінскія актывісты і футбольныя фанаты зладзілі шэсце па горадзе. На іх напалі прарасейскія актывісты. Яны выкарыстоўвалі дымавыя шашкі і светлашумавыя гранаты.



Па звестках украінскіх сайтаў, пасля кароткага зацішша сутычкі аднавіліся. Прарасійскія і праўкраінскія актывісты кідаюць адзін у аднаго кактэйлі Молатава і камяні з брукаванкі. У аднаго з міліцыянтаў — агнястрэльнае раненне. Агулам паведамляецца пра пяцярых параненых супрацоўнікаў міліцыі.



Фота — dumskaya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі