У абласных гарадах Беларусі можа з’явіцца ўласнае метро

Кіраўнік дырэкцыі Павел Царун называе ідэю лёгкага метро добрай і спасылаецца на замежны досвед, калі ў гарадах з насельніцтвам да 500 тысяч часам можна сустрэць метрапалітэн даўжынёй амаль 30 кіламетраў.

"Так, яно літаральна на 2 вагона, але камфортнасць перамяшчэння унікальная. Каб рэалізаваць такое ў нас, трэба рашэнне фінансавага боку пытання і адпаведнае даручэнне на самым высокім узроўні", - цытуе Паўла Царуна tut.by.

Паводле яго слоў, цяпер ідэя прапрацоўваецца і неўзабаве прапановы патрапяць у аблвыканкамы. Сярод абласных цэнтраў Беларусі самым населеным пасля Мінска лічыцца Гомель, з насельництвам амаль 523 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі