Тыльда Суінтан узначаліць журы Берлінале

Журы 52-га Міжнароднага Берлінскага кінафэсту, які пройдзе з 5 па 15 лютага, узначаліць актрыса Тыльда Суінтан, паведамляе Reuters. "Я вельмі рады, што Тыльда Суінтан узначаліць журы нашага фэсту 2009-га года. Яе выдатная праца ў кіно аказала значны ўплыў на сучасны эксперыментальны кінематограф", - заявіў дырэктар кінафэсту Дытэр Кослік (Dieter Kosslick).

Шатландская актрыса Тыльда Суінтан першы раз з'явілася на экране ў 1986 годзе ў фільме Дэрэка Джармэна (Derek Jarman) "Караваджа". Вядомасць у Галівудзе да яе прыйшла пасля фільма "Пляж" (2000), дзе партнёрам Суінтан стаў Леанарда Ды Капрыа. З тых часоў актрыса здымаецца як у галівудскіх карцінах, так і ў арт-хаўсных еўрапейскіх рэжысёраў. Па выніках 2007 года Тыльда Суінтан атрымала "Оскара" за ролю другога плана ў фільме "Майкл Клейтан". На сённяшні дзень яна знялася больш чым у пяцідзесяці карцінах.

Штогадовы Міжнародны Берлінскі кінафэст нараўне з кінафэстам у Венецыі лічыцца другім па значнасці пасля Канскага.

Фота: www.newsru.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі