TV on the Radio выдаюць альбом

Нью-ёркскі гурт TV on the Radio скончыў запіс свайго новага, чацвёртага альбома. Як паведамляе Pitchfork, дыск "Dear Science,", дарэчы, коска з'яўляецца часткай назвы, будзе выдадзены ў ЗША 23 верасня лэйблам Interscope. У астатнім свеце альбом выйдзе на дзень раней пры дапамозе лэйбла 4AD.

Рэлізу будзе папярэднічаць міні-тур з 10 канцэртаў па ЗША і Канадзе.

Нагадаем, што TV on the Radio дэбютавалі ў 2002 годзе альбомам "OK Calculator", які быў выданы на ўласныя сродкі. Праз два гады калектыў запісаў кружэлку "Desperate Youth, Blood Thirsty Babes", якая была ўганараваная прэстыжнай узнагародай Shortlist Music Prize.

Трэці альбом гурта – "Return to Cookie Mountain" – быў прызнаны музычнымі крытыкамі адным з лепшых дыскаў 2006 году. У яго запісу ў якасці запрошанага вакаліста ўзяў удзел Дэвід Боўі.

Фота: www.freewilliamsburg.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі