Травень пачнецца з халаднаватага дажджлівага надвор’я

Травень пачнецца з халаднаватага дажджлівага надвор’я

У бліжэйшыя суткі, 1 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, месцамі на ўсходняй палове ападкі будуць моцнымі. Удзень на паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Вецер будзе паўночным, умеркваным, месцамі парывістым.

Уначы тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе — 7-10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 6-12 градусаў і толькі на паўднёвым усходзе будзе адносна цёпла — 13-19 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі