"Трансформеры-2" могуць аказацца самым дрэнным фільмам года

У ЗША абвешчаны намінанты на прэмію “Залатая маліна”, якая прысуджаецца за самыя сумнеўныя дасягненні ў вобласці кінематографа.  Адным з анты-лідэраў гэтага года стаў фільм Майкла Бэя “Трансформеры 2: Помста паўшых”.

Гэта карціна прадстаўлена ў катэгорыях “горшы рэжысёр”, “горшы фільм года”, “горшы рымейк ці сіквел”, “горшы сцэнар”, “горшая жаночая роля другога плану” (Джули Уайт), “горшая экранная пара” (Шая Лабеф і Меган Фокс) і “горшая галоўная жаночая роля” (Мэган Фокс).

Варта адзначыць, што Фокс прэтэндуе на “Залатую маліну” не толькі за ролю ў другіх “Трансформерах” але і за ўдзел у карціне “Цела Джэніфер”.

На перамогу ў намінацыі “горшы фільм года” таксама прэтэндуюць карціны “Кідок кобры”, “Так сабе вакацыі”, “Усё пра Стыва” і “Страчаны свет”.

Горшымі акцёрамі года таксама могуць стаць Сандра Балак, якая лічыцца адной з асноўных прэтэндэнтак на прэмію “Оскар”, за ролю ў карціне “Ўсё пра Стыва”, і Джон Траволта за ўдзел у фільме “Так сабе вакацыі”.

Традыцыйна, прэмія “Залатая маліна” ўручаецца за дзень да цырымоніі “Оскар”. Сёлета прызы за горшыя дасягненні ў кіно будуць раздадзеныя 6 сакавіка.

Паводле: lenta.ru
Фота: www.movie-moron.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі