The Toobes выступяць на “Басовішчы”?
Арганізатары сёлетняга “Басовішча”, не парушаючы канцэпцыі мерапрыемства, збіраюцца запрасіць да ўдзелу ў фэсце англамоўныя гурты з Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла арганізатар імпрэзы Кася Кузьміч. Кася Кузьміч: “Мы хочам усё-ткі захоўваць беларускасць “Басовішча”. Але таксама не бачым нічога дрэннага ў тым, каб адзін ці два гурты выступілі там з англамоўнай праграмай. Вядома, хацелася б, каб было больш беларускамоўных гуртоў. Але калі, напрыклад, ёсць якасны гурт, які робіць музыку на англійскай мове, дык чаму б яго не запрасіць?”
Сярод англамоўных гуртоў-прэтэндэнтаў – скандальна вядомы ў беларускамоўных колах гурт The Toobes. Грамадзянская пазіцыя музыкаў не паўплывала на рашэнне арганізатараў фэсту прапанаваць “Тубсам” удзельнічаць у “Басах”:
Кася Кузьміч: “Нас не цікавяць скандалы, нас цікавіць музыка. А гурт грае класную музыку. Так што - чаму б іх не запрасіць?”
У інтэрнэце гэтая навіна ўжо выклікала неадназначную рэакцыю. Маўляў, няма чаго людзям, якім пляваць на беларускую мову і ідэю беларускасці ўвогуле, рабіць на беларускім фэсце.
Самі The Toobes не супраць узяць удзел ў легендарным фэсце маладой беларускай музыкі.
Стась Ламакін: “Мы з задавальненнем паедзем, калі нашу кандыдатуру зацвердзяць. Мы нічога не баімся. Паб’юць - дык паб’юць”.
Нагадаем, фэст “Басовішча” адбудзецца ў польскім Гарадку 16-17 ліпеня.