Том Ёрк запісаў песню да працягу "Прыцемак"

Адна з новых песень лідэра Radiohead Тома Ёрка (Thom Yorke) будзе скарыстана ў саўндтрэку да стужкі "Маладзік" (“New Moon”) - працягу вампірскай сагі "Прыцемкі" (“Twilight”).  Гэтую інфармацыю пацвердзіў рэжысёр карціны Крыс Вейц (Chris Weitz). Вейц прызнаўся, што “жадаў, каб у фільме гучалі песні ўлюбёных артыстаў. А галоўнае, што некаторым з іх вельмі спадабалася першая частка “Прыцемак”. Том Ёрк ужо даслаў свой запіс. І хоць пакуль не было часу яго паслухаць, яна абавязкова трапіць на гукавую дарожку фільма”.

Паводле слоў рэжысёра, у саўндтрэку таксама будуць скарыстаныя песні Bon Iver, Band Of Skulls і Kings Of Leon.

Нагадаем, што ў першай “серыі” фільма пра вампіра, які закахаўся ў звычайную дзяўчыну, гучалі кампазіцыі Muse, Paramore і Роберта Патысана – акцёра, што выканаў галоўную ролю ў карціне.

Паведамляецца, што The Twilight Saga: New Moon выйдзе на экраны кінатэатраў сёлета ўвосень.

Фота: myspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі