Том Уэйтс выдае падвойны альбом

Амерыканскі спявак і акцёр Том Уэйтс падрыхтаваў да выхаду новую кружэлку. Падвойны канцэртны альбом, які атрымаў назву "Glitter and Doom", убачыць свет 24-га лістапада, паведамляе Pitchfork. У выданне ўвойдуць кампазіцыі, якія былі выкананыя Ўэйтсам падчас яго аднайменнага турне 2008-га года.

На першай плыце "Glitter and Doom" прыхільнікі спевака знойдуць 16 трэкаў, запісаных у гастрольнай вандроўцы музыкі па Еўропе і ЗША. Другая частка новай кружэлкі Ўэйтса складаецца з аднаго нумара пад назвай "Tom Tales" – гэта рэпрызы і апавяданні, якія спявак выканаў перад гледачамі падчас тура.

Дарэчы, восем першых песень з альбома "Glitter and Doom" можна бясплатна скачаць на афіцыйнай старонцы Ўэйтса ў Сеціве. Таксама на канцэртны альбом можна аформіць папярэднюю замову.

Фота: www.tomwaits.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі