Том Круз пагадзіўся ахоўваць прэзідэнта Нікалсана

Паводле дадзеных Empire, Том Круз і Джэк Нікалсан зноў могуць зняцца ў адным фільме – камедыі пад назвай «El Presidente».  Мінулым разам зоркі сустракаліся на здымачнай пляцоўцы карціны «Некалькі добрых хлопцаў». «El Presidente» прысвечаны працы спецагента, які ахоўвае былога прэзідэнта ЗША. Яго праца нудная і аднастайная, але нечакана напаўняецца сэнсам, калі жыццю былога лідара пачынаюць сур'езна пагражаць. На ролю агента ўжо пагадзіўся Том Круз, а ролю палітыка прадзюсары прапанавалі Джэку Нікалсану.

Фота: todayfm.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі