Том Хэнкс зацікавіўся мюзіклам Green Day

Мюзікл паводле канцэптуальнага дыска Green Day «American Idiot» з'явіцца на вялікім экране.  Экранізацыяй спектакля зацікавіліся вядомы акцёр Том Хэнкс і яго партнёр Гэры Гоцман - уладальнікі прадзюсерскай кампаніі Playtone. Як паведамляе амерыканская прэса, Хэнкс і Гоцман ужо правялі папярэднія перамовы з менеджментам Green Day і пастаноўшчыкамі шоў «American Idiot».

Нагадаем, што сярод паспяховых праектаў Playtone значыцца фільм-мюзікл 2008-га года «Mamma Mia!» з песнямі ABBA.

Прадстаўнікі Playtone пакуль не каментуюць гэтую інфармацыю. Але ўжо з'явіліся чуткі, што адну з галоўных роляў у будучай стужцы выканае Джулія Робертс.

Адзначым, што спектакль на аснове «American Idiot», які распавядае пра жыццё траіх падлеткаў з маленькага правінцыйнага мястэчка, быў прэзентаваны ў Каліфорніі ў канцы мінулага года.

20 красавіка прэм'ера мюзіклу адбудзецца на Брадвеі ў Нью-Ёрку.

Тым часам з'явілася інфармацыя, што Green Day пачаў працаваць над дзевятым студыйным альбомам. Вакаліст гурта Білі Джо Армстранг паведаміў, што калектыў ужо зрабіў некалькі дэма-запісаў.

Рабілі гэта музыкі ў выходныя дні падчас свайго нядаўняга еўрапейскага турнэ. Па словах Армстронга, запісы былі зробленыя ў Берліне, Стакгольме, Амстэрдаме, а таксама ў ваколіцах Глазга.

Лідэр Green Day запэўніў, што праца над новым альбомам будзе скончана праз год.

Нагадаем, што восьмы па ліку альбом гурта, "21st Century Breakdown", рэліз якой адбыўся ў траўні 2009 года, прыхільнікі чакалі пяць год, і адразу пасля выхаду гэты дыск узначаліў хіт-парады ў 15 краінах.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі