ТНМК выдаюць новы альбом

Украінскі гурт «Танок на Майдані Конґо» амаль скончыў працу над сваім новым, пятым па ліку студыйным альбомам.  Па словах Аляксандра «Фозі» Сідарэнка, музыкам засталося запісаць толькі адну песню, пасля чаго кружэлку можна лічыць гатовай.

Рэліз дыска, які пакуль не атрымаў назвы і з'яўляецца паслядоўнікам «Сілы» 2005-га года, запланаваны на канец красавіка. Зацягваць з выпускам новага альбома музыкі не збіраюцца, бо ёсць жаданне выдаць сучасны актуальны прадукт, а не маральна-састарэлую складанку.

Першымі новыя песні ТНМК змаглі пачуць кіеўскія меламаны – падчас выступу каманды 23 сакавіка ў межах арт-праекта «Майстар-клас» у клубе «44». Музыкі падрыхтавалі адмысловую праграму, у якую ўвайшлі старыя супер-хіты і навінкі будучага альбому.

Гэты ўнікальны канцэрт можна было паглядзець у рэжыме рэальнага часу на сайце музычнага канала A-One-Украіна, а ўжо ў красавіку тэлеверсія выступу з'явіцца ў праграме «Живага».

Дарэчы, 22 красавіка на кніжным кірмашы ў Харкаве Фозі прадставіць сваю новую кнігу «Wintersport», адно з апавяданняў якой «Зямля Каралевы Мод» было апублікавана ў інтэрнэце мінулай зімой. Гэта другая кніга апавяданняў музыкі пасля выдадзенай ў 2009-м «Елі ваду з-пад крана».

Фота: www.tnmk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі