ТНМК адкрыюць студыю і будуць агучваць фільмы

Украінскі гурт "Танок на Майдані Конго" адкрывае ўласную прадакшн-студыю, на якой будзе здзяйсняцца не толькі запіс альбомаў, але і агучванне фільмаў і здымкі рэкламных ролікаў. Паводле паведамлення штодзённай газеты "15 хвілін", саліст ТНМК Алег Фагот Міхайлюта расказаў, што "ўсё амаль гатова да запуску. Студыя адкрыецца ў жніўні, а ў верасні будзе прэзентацыя".

Акрамя таго, калектыў зараз працуе над новым альбомам. Яго рэліз запланаваны на канец восені.

Па словах Фагота, гучанне новага дыска будзе адрознівацца ад папярэдніх альбомаў ТНМК. Падчас запісу музыкі не прытрымліваюцца нейкай пэўнай лініі, таму, паводле іх словаў, можна разлічваць на разнастайнасць новага матэрыялу.

На сённяшні дзень ТНМК ужо запісалі дзве кампазіцыі, а яшчэ пяць новых трэкаў граюць на сваіх канцэртах. Дапісваць кружэлку музыкі збіраюцца на сваёй новай студыі.

Фота: www.musicstars.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі