Тэйлар Свіфт стварыла адукацыйны цэнтр імя сябе

Уладальніца 7 "Грэмі, спявачка Тэйлар Свіфт адкрыла адукацыйны цэнтр імя сябе у Музеі і зале славы кантры-музыкі ў Нэшвіле. На стварэнне Taylor Swift Education Center спявачка ахвяравала 4 мільёны долараў. Грошай хапіла на тое, каб арганізаваць тры класныя пакоі для інструментальных заняткаў і выставачнай галерэі з інтэрактыўнымі экспанатамі для дзяцей. Спявачка, паведамляе Rolling Stone, збіраецца асабіста ўдзельнічаць у шэрагу адукацыйных праграм у цэнтры, хоць, не выключана, што справа абмяжуецца некалькімі майстар-класамі і ўдзелам у іміджавых мерапрыемствах.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.photos-ok.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі