Тэрарысты расстралялі пад Данецкам аўтобус з дзецьмі

Як піша ў Facebook украінскі эксперт Дзмітрый Тымчук, з тэрарыстамі была дамоўленасць, што яны не перашкодзяць эвакуацыі з Данецка ў Марыупаль дзяцей з дзіцячых дамоў. У некалькіх мікрааўтобусах везлі каля 60 дзяцей.

Аднак на трасе Данецк — Валнаваха тэрарысты абстралялі са стралковай зброі адзін з мікрааўтобусаў. Адно дзіця загінула, дзесяць атрымалі раненні. Аднак УНІАН паведамляе, што ўсе дзеці даехалі да Марыупаля, ніхто не загінуў. Артылерыйскі абстрэл сапраўды быў, але снарады ў мікрааўтобусы не патрапілі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі