Тэлефоннага тэрарыста ў Мінску дапамагла знайсці студэнтка (відэа)

У ім ён паведамляў пра планы прывесці ў дзеянне выбуховага прыстасавання ў метро. Быў тэрмінова спынены рух метро, эвакуяваныя пасажыры, пачаліся праверкі ўсіх станцый.



Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ правялі "комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў". Была ўстаноўленая асоба пасажыра, неўзабаве яго затрымалі, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.



Як паведамляла Еўрарадыё, тэлефонны тэрарыст знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ім аказаўся жыхар Мінскай вобласці, 1979 года нараджэння. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым і тлумачыць свае дзеянні "жартам".

Каля 18-й гадзіны мінскае метро запрацавала. Да таго часу пасажырам даводзілася карыстацца выключна наземным транспартам.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі