“Тарпеда-БелАЗ” разграміла “Крумкачоў”

“Тарпеда-БелАЗ” разграміла “Крумкачоў”

У матчы 22 тура чэмпіянату Беларусі па футболе “Тарпеда-БелАЗ” разграміла “Крумкачоў”. Гульня прайшла ў суботу, 16 верасня, на стадыёне ФК “Мінск” і скончылася з лікам 0:3 на карысць жодзінскай каманды.

Пасля 22 тураў “Тарпеда-БелАЗ” займае пятае месца з 35 ачкамі, а “Крумкачы” знаходзяцца на 12-м радку турнірнай табліцы і маюць 20 ачкоў.

Таксама ў гэты дзень згулялі “Віцебск” і “Гомель” — 1:0 і “Дынама” (Мінск) — “Мінск” — таксама 1:0.

Сёння, 17 верасня, пройдуць наступныя матчы: “Нафтан” — “Нёман”, “Слуцк” — “Дынама” (Брэст), “Славія” — “Шахцёр”.

Скончыцца 22 тур у панядзелак, 18 верасня, матчам “Іслач” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі