Таранціна адмовіўся ад "Зялёнага ліхтара"

Квенцін Таранціна меў магчымасць трапіць у гісторыю Галівуда як адзін з экранізатараў папулярных коміксаў, аднак ён адмовіўся ад такога гонару. Як сцвярджае сам рэжысёр у інтэрв'ю MTV, яму было прапанавана зняць фільм, заснаваны на графічных навелах пра Зялёны ліхтар, але ён не прыняў прапановы.

"Так, мне прапаноўвалі гэты фільм, калі ў яго яшчэ не было сцэнарыя. Проста сказалі: "Слухай у нас ёсць правы на "Зялёны Ліхтар", не хочаш ім заняцца?", - паведаміў Таранціна. Па яго словах, прапанова прадзюсераў паступіла занадта позна.

"Ну, калі мне было 20 з невялікім гадоў, гэта быў як раз той жанр, у якім я жадаў працаваць. Але тады ў мяне не было такой магчымасці, а цяпер я некалькі перарос яго", - прызнаўся рэжысёр.

Ён таксама падкрэсліў, што ў яго няма жадання развіваць ужо існуючыя франшызы, у аснове якіх папулярныя коміксы.

Пасля таго, як Таранціна адмовіўся здымаць "Зялёны ліхтар", пастаноўка карціны была даручаная стваральніку "Казіно Раяль" Марціну Кэмпбэлу, які здыме фільм па сцэнарыю Грэга Берланці (Greg Berlanti) і Майкла Грына (Michael Green).

Персанаж "Зялёнага ліхтара", створаны ў 1940 годзе, перажыў ужо не адно пераўвасабленне ў коміксах, аднак кінастудыя Warner Bros. вырашыла спыніцца на гісторыі Хэла Джордана (Hal Jordan) - пілота-выпрабавальніка, які знайшоў пацярпелы крушэнне касмалёт іншапланецян. “Чужы”, які памірае, перадае яму адмысловы пярсцёнак, носьбіт якога аўтаматычна становіцца членам міжзоркавай паліцыі "Корпус зялёных ліхтароў".

Фота: www.novoteka.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі