Take That заснялі працэс рэюніяна на відэа

Take That выдадуць дакументальны фільм, прысвечаны ўз'яднанню гурта ў арыгінальным складзе.  Матэрыял для карціны здымаўся ў апошнія некалькі месяцаў, прычым здымалася як студыйная праца, так і прыватнае жыццё музыкаў. Плануецца, што стужка выйдзе ў пракат пад Каляды.

«Апошнія некалькі месяцаў хлопцы ўвесь час знаходзіліся пад прыцэлам камер. Яны самі жадалі, каб усё было шчыра. Але гэта далося ім нялёгка - ім давялося «раскрыцца» больш, чым яны меркавалі, - распавядае адзін з удзельнікаў здымачнага працэсу. – Напрыклад, у Марка Оўэна назіраліся сямейныя праблемы - яго шлюб ледзь не распаўся, і ён вымушаны быў прайсці курс лячэння ад алказалежнасці".

Нагадаем, што Take That былі і застаюцца адным з самых паспяховых бойз-бэндаў у гісторыі поп-музыкі. Гурт існаваў 6 гадоў і разваліўся пасля сыходу Робі Ўільямса ў 1996-м. У 2005-м каманда зноў уз'ядналася, але не цалкам. І толькі на пачатку гэтага года пяцёрка абвясціла пра поўны рэюніян - разам з Робі.

Зараз Take That плануюць запісаць новы альбом і ў 2011-м годзе рушыць у тур.

Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі