Take That уводзяць сухі закон

Take That, якія рыхтуюцца да ўз'яднальнага канцэртнага туру вырашылі ўвесці забарону на ўжыванне алкаголю падчас гастроляў – каб не спакушаць Робі Ўільямса і Марка Оўэна, у якіх былі праблемы з алказалежнасцю ў мінулым.  «У новым туры алкаголь будзе знаходзіцца пад забаронай, - сцвярджае крыніца з асяроддзя гурта. – Хлопцы добра павесяліліся падчас папярэдніх гастроляў «Circus Tour», якія былі ператвораныя ў пастаянную вечарынку. Але зараз усё будзе па-іншаму. Марк нядаўна лячыўся ў рэабілітацыйнай клініцы, Робі ўжо таксама некалькі гадоў як не п'е. Так што астатнія хлопцы вырашылі цалкам адмовіцца ад алкаголю, каб праявіць салідарнасць з калегамі і абараніць іх ад спакусы. Тыя ж правілы будуць усталяваныя і для тэхперсаналу».

Нагадаем, што на мінулым тыдні Take That абвясцілі пра ўз'яднанне ў арыгінальным складзе. Цяпер да чатырох удзельнікаў гурта далучыўся Робі Ўільямс (Robbie Williams), які пачаў сольную кар'еру яшчэ ў 1995-м годзе.

Гэтая радасная падзея будзе адсвяткаваная правядзеннем маштабнага канцэртнага тура і выданнем новага альбома, якія плануюцца на восень 2010-га.

Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі