Take That адкрылі падрабязнасці рэюніян-тура

Take That анансавалі даты свайго хуткага рэюніян-тура па Еўропе.  Гастролі стартуюць у траўні будучага года і будуць складацца з 7 канцэртаў на самых буйных стадыёнах Вялікабрытаніі і шэрагу шоў на кантыненце – у Мілане, Капенгагене, Амстэрдаме, Гамбургу, Дзюсельдорфе і Мюнхене.

Турнэ будзе праводзіцца ў падтрымку выдадзенага ў лістападзе гэтага года новага альбома “Progress” – першай кружэлкі запісанай пры ўдзеле Робі Ўільямса (Robbie Williams) за апошнія 15 гадоў. Take That абяцаюць, што іх шоў будуць "грандыёзнымі і незабыўнымі".

"Мы ўсё ўцягнутыя ў працу па падрыхтоўцы шоў. Гэта займае ўвесь наш час. Мы будзем выступаць на вялікіх пляцоўках – упершыню за доўгія гады разам з Робі, таму жадаем, каб гэтыя шоў надоўга адклаліся ў памяці нашых фэнаў".

Паведамляецца, што падчас выступаў музыкі будуць выконваць як песні Take That, так і сольныя хіты Робі Ўільямса. Яшчэ адна цікавостка: удзельнікі гурта збіраюцца адправіцца на гастролі разам са сваімі сем'ямі.

Адзначым, што леташні канцэртны тур Take That (які праводзіўся без Уільямса) стаў рэкордным у гісторыі брытанскай шоў-індустрыі: 20 стадыённых канцэртаў гурта агулам сабралі больш за мільён гледачоў.

Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі