С’юзан Бойл выдала альбом кавероў

У панядзелак, 23 лістапада, адбыўся рэліз дэбютнага альбома С’юзан Бойл – шатландскай хатняй гаспадыні, якая набыла папулярнасць дзякуючы ўдзелу ў тэлешоў "Britain's Got Talent" ("Брытанія шукае таленты"). У альбом пад назвай "I Dreamed a Dream" увайшло 12 кампазіцый, у тым ліку галоўны хіт Бойл – кампазіцыя з мюзіклу "Адрынутыя", а таксама кавер-версія песні The Rolling Stones "Wild Horses". Менавіта гэтая песня і адкрывае першую самастойную студыйную працу нечаканай артысткі.

Трэк-ліст кружэлкі практычна цалкам складаецца з кавер-версій вядомых кампазіцыі. Акрамя "Wild Horse", у "I Dreamed a Dream" таксама ўключаныя новыя версіі песень Мадоны "You'll See", "Daydream Believer" гурта The Monkees і "Up to the Mountain" Паці Грыфін.

Бойл пачала працаваць над запісам "I Dreamed a Dream" у ліпені 2009 года, праз некалькі месяцаў пасля свайго правалу ў фінале рэаліці-шоў "Britain's Got Talent". Шатландская хатняя гаспадыня працавала ў студыі пад кіраўніцтвам прадзюсера Стыва Мака. Выпуск пласцінкі ўзяў на сябе рэкард-лэйбл Syco.

Як паведамлялася раней, альбом Бойл "I Dreamed a Dream" пабіў рэкорд па колькасці папярэдніх замоў у інтэрнэт-краме Amazon.com. Характэрна, што замовы на дыск пачалі паступаць яшчэ за тры месяцы да яго афіцыйнага рэлізу.

Напярэдадні выхаду альбома, С’юзан Бойл узяла ўдзел у музычным рэаліці-шоў The X Factor. У бліжэйшыя дні артыстка выступіць у Н’ю-Ёрку.

Фота: tfo.net.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі