System of a Down праедуцца па свеце

Армяна-амерыканцы System of a Down збіраюцца выйсці з пяцігадовага адпачынку і накіравацца ў гастрольны тур у наступным годзе, паведамляе Blabbermouth.net. Па словах дыджэя французскай радыёстанцыі RTL2 Францыса Зегу, каманда Танкяна пацвердзіла факт свайго канцэрта ў парыжскім палацы спорту Бэрсі 6 чэрвеня. Плануецца, што выступ стане адным з этапаў летняга турнэ System of a Down па Еўропе. Афіцыйная заява гурта на гэты конт чакаецца на наступным тыдні.

Нагадаем, гурт System of a Down быў утвораны ў 1995 годзе амерыканцамі армянскага паходжання. За сваю гісторыю каманда выдала 5 студыйных альбомаў, кожны з якіх стаў плацінавым. У 2006 годзе System of a Down сышлі ў адпачынак, дзякуючы якому ўсе ўдзельнікі заняліся ўласнымі праектамі.

Фота: www.digitlife.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі