System Of A Down адыграюць шэраг канцэртаў у Еўропе

System Of A Down сыграюць серыю канцэртаў, каб нагадаць пра генацыд армянскага народа. З гэтай мэтай музыкі ўз'яднаюцца на пачатку наступнага года і накіруюцца ў тур па Еўропе.

У межах тура каманда упершыню выступяць на радзіме сваіх продкаў — у Арменіі. Выступ адбудзецца 23 красавіка 2015 года на Рэспубліканскай плошчы ў Ерэване і будзе бясплатным для публікі.

"Як гурт мы заўсёды марылі выступіць у Арменіі, — кажа фронтмэн каманды Серж Танкян. — Для нас вялікі гонар мець магчымасць выступіць на зямлі нашых бацькоў і аддаць даніну памяці ўсім ахвярам першага генацыду 20 стагоддзя".

Тур пад назвай "Wake Up The Souls", прымеркаваны да стагоддзя з трагічных падзей генацыду армянскага народа ў Асманскай імперыі, таксама ўключыць у сябе выступы ў Лондане, Кёльне, Ліёне, Брусэлі, Амстэрдаме і Маскве. 

Паводле: music.com.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі