Сёння ў Беларусь прыбудзе Віфліемскі агонь
17 снежня на польска-беларускай мяжы польскія харцэры перададуць беларускім скаўтам "Віфліемскі агонь міру і сяброўства".
Агонь, які быў запалены ад Незгашальнай лампады ў базіліцы Раства Хрыстова ў Віфлееме, даставяць у Фарны касцёл у Гродне, адкуль ён распачне сваю вандроўку па Беларусі.
Як паведаміў БЕЛТА ксёндз Гродзенскай дыяцэзіі Павал Салабуда, 18 снежня агонь сустрэнуць у Архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. Пасля яго адвязуць у іншыя парафіі — і каталіцкія, і праваслаўныя.