Сёння "Слуцк" гуляе з "Крумкачамі", "Нафтан" прымае "Граніт"

Сёння "Слуцк" гуляе з "Крумкачамі", "Нафтан" прымае "Граніт"

У панядзелак, 23 траўня, пройдуць тры матчы 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Наваполацку "Нафтан" будзе прымаць мікашэвіцкі "Граніт", пачатак у 17.30. "Гарадзея" ў Нясвіжы згуляе з "Мінскам", пачатак у 18.30. "Слуцк" на сваім стадыёне згуляе з мінскімі "Крумкачамі", пачатак а 19-й гадзіне.

Спасылкі на відэатрансляцыі згаданых матчаў можна знайсці тут.

Як паведамляла Еўрарадыё, тры матчы тура адбыліся 22 траўня. Мазырская "Славія" выйграла ў гродзенскага "Нёмана" — 1:0, мінскае "Дынама" перамагло з такім жа лікам "Віцебск", "Шахцёр" перамог брэсцкае "Дынама" — 3:1.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 19 ачкоў, у "Крумкачоў" — 14. Яны згулялі па 8 матчаў. Па 14 ачкоў, але пасля 9 матчаў, маюць салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі