Сёння гуляюць брэсцкае і мінскае “Дынама”

Сёння гуляюць брэсцкае і мінскае “Дынама”

У пятніцу, 22 верасня, стартуе 23-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Цэнтральны матч пройдзе ў Брэсце, у ім сустрэнуцца мясцовыя дынамаўцы і іх мінскія аднаклубнікі. Пачатак у 20.45. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”. У іншым паядынку згуляюць “Гомель” і “Дняпро”, ён пачнецца а 19-й гадзіне.

23 верасня адбудуцца матчы БАТЭ — “Слуцк” (18.00), “Шахцёр” — “Іслач” (19.00). 24 верасня пройдуць яшчэ чатыры гульні: “Славія” — “Крумкачы” (15.00), “Мінск” — “Віцебск” (16.00), “Гарадзея” —“Нафтан” (17.00), “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ” (18.00).

У чэмпіянаце лідыруе мінскае “Дынама” — 52 ачкі, “Шахцёр” мае 50, БАТЭ — 48 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі