Сёння — чарговыя ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Роўна 22 гады таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У 1 гадзіну 23 хвіліны на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, размешчанай побач з горадам Прыпяць (Кіеўская вобласць Украіны), адбыўся першы цеплавы выбух. Ён ссунуў верхнія блокі атамнага рэактара, прывёў да яго разгерметызацыі, разбурыў трубы высокага ціску, разгрузны бок ядзернага апарата, падплітачны адсек і іншае. Затым адбыўся яшчэ адзін цеплавы выбух, які абрынуў дах рэактарнага аддзялення. Дах машыннай залы быў прабіты жалезабетоннымі абломкамі, і адразу пачаўся пажар.
У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма. Больш за 70% радыенуклідаў асела на тэрыторыі Беларусі.
Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 млн. жыхароў Беларусі, у тым ліку больш за 500 тыс. дзяцей. З сельскагаспадарчага абарачэння выведзена 2 млн. 64 тыс. квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў. Ліквідаваныя 54 калгасы і саўгасы, зачынена дзевяць заводаў. Пад радыеактыўнае забруджванне трапілі тэрыторыі, дзе цяпер пражывае больш за 1,4 млн. чалавек, размешчана прыкладна 25% ляснога фонду краіны і 132 радовішчы мінеральна-сыравінных рэсурсаў розных відаў. Тэрыторыя Беларусі на многія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.
БелаПАН