Сёлета шэсце на Дзяды пройдзе двума шляхамі

Частка людзей зьбярэцца каля Гадзіннікавага заводу аб 11-й, другія - на Ўсходніх могілках а 12-й. Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму, у якім даецца дазвол на шэсьце, прымеркаванае да дня ўшанаваньня памяці продкаў — Дзядоў 2 лістапада. Дазваляецца збор ля ўваходу на Ўсходнія могілкі з 12:00 да 12:30, потым шэсце з 12:30 да 14:30 праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі, МКАД і да Курапатаў. Атрымалі станоўчы адказ на правядзенне шэсьця 2 лістапада і сябры Кансэрватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ. Збор удзельнікаў гэтай акцыі пачнецца а 10:30 каля Гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк Чалюскінцаў»), шэсьце да Курапатаў праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00. Лявон Баршчэўскі заклікае прыходзіць да Маскоўскіх могілак ня толькі са сцягамі і транспарантамі, але і з кветкамі, каб ускласьці іх да магіл Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча, Генадзя Карпенкі, Міхася Ткачова, Пімена Панчанкі, Ігара Герменчука ды іншых выдатных людзей.
«Гэта найперш жалобная акцыя, але і сьветлая. Мы спалучаем успамін пра памерлых з думай пра будучыню. Таму мітынг будзе ня толькі мемарыяльным. Рашэньне праводзіць акцыю з Усходніх могілак прымалася ня ў піку КХП‑БНФ, ці яшчэ каму. Гэта маршрут 20‑гадовай даўніны, які варта прайсьці і сёлета», — кажа Л.Баршчэўскі. «У нас часта пытаюцца дзеля чаго мы праводзім вулічныя акцыі, калі на сёньня немагчыма зьмяніць сытуацыю ў краіне. Гэта сымбаль таго, што ніхто ня здаўся, што мы не апусьцілі рукі, а наш сьцяг падняты. Заклікаў усіх неабыякавых выйсьці 2 лістапада з тысячамі бел‑чырвона‑белых сьцягоў», — гаворыць В.Івашкевіч. Напэўна, абедзьве калёны злучацца на вуліцы Каліноўскага і пойдуць ва ўрочышча разам.
NN

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі