Сёлета 10% беларусаў чакае «жывая вакцына»

У Беларусі ўпершыню супраць грыпу пачалі ўжываць «жывую вакцыну». Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Міхаіл Рымша. Паводле яго словаў, у Расіі было закуплена 900 тысяч дозаў вакцыны і ўжо пачалася вакцынацыя «групаў рызыкі».

Асаблівасць «жывой вакцыны» ў тым, што яе ўводзяць у арганізам чалавека не пры дапамозе шпрыцаў, а распыльваюць з аэразоляў на слізістую абалонку носа. Такім чынам вакцына ідзе па тым шляху, па якім звычайна ў арганізм трапляе вірус.

Плануецца, што сёлета ў Беларусі пад гэтую вакцынацыю, якая праводзіцца за дзяржаўны кошт, патрапяць каля 10% насельніцтва.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі