Сын Ніны Багінскай асуджаны на 12 сутак арышту

Сын Ніны Багінскай асуджаны на 12 сутак арышту

Сын Ніны Багінскай, адной з самых вядомых удзельніц пратэстаў у Беларусі, асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал @spiski_okrestina, суд Савецкага раёна Мінска прызнаў 43-гадовага Паўла Багінскага вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Суддзя — Марына Фёдарава.

А вось пратакол, складзены за "непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў", адправілі на дапрацоўку.

Багінскі быў затрыманы позна ўвечары 31 снежня. Ён ішоў разам з маці, у якой быў бел-чырвона-белы сцяг. У кастрычніку мінулага года Аляксандр Лукашэнка загадаў сілавікам не чапаць Ніну Багінскую. Як бачым, на яе сваякоў гэта не распаўсюджваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі