Сын Макартні выпусціць альбом з музыкамі The Dead 60's

Сын Пола Макартні Джэймс плануе выпусціць у 2009 годзе свой дэбютны сольны альбом, паведамляе New Musical Express. Над плытай, для якой 31-гадовы музыка напісаў два дзясяткі песень, ён працуе разам з удзельнікамі ліверпульскай каманды The Dead 60's, якая распалася у траўні 2008 года.

Раней экс-бітл заяўляў, што таксама ўдзельнічаў у запісу альбома свайго сына, аднак не меў намеру яго выдаваць.

Крыніцы выдання, якія азнаёміліся з запісам, ахарактарызавалі Джэймса як таленавітага спевака і выдатнага гітарыста, а яго песні параўналі з кампазіцыямі бацькі і гурта Nirvana.

Сэр Пол неаднаразова прыцягваў свайго сына да запісу сваіх альбомаў. У 1997 годзе на кружэлцы "Flaming Pie" Джэймс выканаў гітарнае сола ў песні "Heaven On Sunday", а на плыце "Driving Rain" (2001) стаў суаўтарам двух кампазіцый: "Spinning On An Axis" і "Back In The Sunshine Again".

Фота: www.beatlesclubmanchester.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі