Сярога развітаўся з кар'ерай рэпера

Рэпер Сярога сыходзіць са сцэны назаўжды. Прынамсі, праект “Сярога” перастаў быць цікавы артысту, паведамляюць Беларускія навіны.

Шоўмэн заявіў, што цяпер рэп - гэта не лепшы сродак для выражэння яго эмоцый, але ёсць тыя для каго ён можа пісаць песні, каб яны перадавалі гэтыя эмоцыі людзям.
Цяпер Сярога піша песні для маладой украінскай спявачкі Ры, якая стала першым вялікім прадзюсерскім праектам рэпера.

У аснове поспеху гэтага праекту ляжаць не прымітыўныя тэксты, этнічныя матывы і ўльтрамодныя біты, расказвае Сярога. Калі праект будзе развівацца паспяхова, то мабыць з рэперскай кар'ерай Сярогі будзе пакончана.

Фота: .kingring.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі