Сусветны дзень малака спазніўся ў Гомель на чатыры месяцы
2 кастрычніка на плошчы Паўстання пройдзе свята “Мяса-малочная краіна”. Фестываль, арганізаваны аб’яднаннем "Гомельмясамалпрам", прымеркаваны да Сусветнага дня малака. Праўда, у свеце гэты дзень адзначаюць 1 чэрвеня. Такое рашэнне прынялі ў ААН у 2001 годзе. Наведвальнікі фэсту змогуць абмяняць цыгарэты на малако. Таксама пройдуць шматлікія конкурсы, дэгустацыі і спаборніцтвы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца “Гомельмясамалпрам” Алена Чваркова.
Чваркова: "На свяце пройдзе кірмаш малочнай і мясной прадукцыі, распродажы, конкурсы, канцэртная праграма. Будуць два цікавыя конкурсы па хуткасным піцці малака і паяданні сасісак. Будуць прысутнічаць 14 прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у "Гомельмясамалпрам".
Увечары на плошчы адбудзецца выступ гурта “Гарадская туга”, выступяць мясцовыя музычныя калектывы, пройдзе дыскатэка.