Супертрактар на базе МТЗ-80 разганяецца на 100 км/г

Растоўская кампанія “Бізон”, якая штогод арганізуе адзіныя ў свеце гонкі на трактарах “Бізон-Трэк-Шоў”, прадставіла сваю апошнюю распрацоўку. Супертрактар, створаны на базе 25-гадовага “Беларуса” (МТЗ-80), лёгка пераадольвае мяжу хуткасці ў 100 км/г. Верхні парог хуткасці "баліда" пакуль не вызначаны. Раней “Беларусы” маглі развіваць хуткасць да 85 км/г.

Трактар “забегаў” хутчэй праз удасканаленні рухавіка, трансмісіі, паліўнай апаратуры. На супертрактар усталявалі гідраўлічнае счапленне і дыскавыя тармазы з гідравакуумным узмацняльнікам. На стэндзе адбудаваны новы чатырохцыліндравы рухавік. Да непазнавальнасці змяніўся і знешні выгляд сяльгасмашыны.

Трактарныя гонкі праводзяцца ў Растоўскай вобласці з 2002 года. У спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 100 гоншчыкаў. Каманды збіраюць спартовыя трактары на базе МТЗ-80 і МТЗ-82, паведамляе сайт Autoban..km.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі