Суд па гібелі бацькі прафесара Астроўскага перанесены на няпэўны тэрмін

Першы раз, 22 жніўня, абвінавачаны кіроўца буса падаў хадайніцтва пра перанос праз адсутнасць адваката. Сённяшняе слуханне перанеслі з-за таго, што сам абвінавачаны шпіталізаваны і знаходзіцца на бальнічным. Пра гэта суддзі Дзмітрыю Цівунчыку паведаміла былая жонка абвінавачанага.



Паводле афіцыйнай версіі следства Аляксандр Астроўскі, бацька прафесара Гродзенскага медуніверсітэта Алеся Астроўскага, стаў ахвярай ДТЗ. У шпіталь яго адвёз кіроўца аўто, які наехаў на яго, рухаючыся заднім ходам.



Сам прафесар Астроўскі таксама папрасіў не праводзіць пасяджэнне без абвінавачанага і перанесці слуханне:



Алесь Астроўскі: “Шкада, што ўжо другі раз запар суд не адбыўся. У дадзеным выпадку абвінавачаны зноў не з'явіўся. Усе вельмі напружаны і чакаюць гэтага суда”.



У выніку справаводства па крымінальнай справе прыпынена да выздараўлення абвінавачанага. Максімальны тэрмін, які пагражае абвінавачанаму — да 5 гадоў калоніі.



Прафесар Алесь Астроўскі выкладае на факультэце медыцынскай біялогіі і генетыкі Гродзенскага медуніверсітэта. Ён вядомы сваімі нацыянальна-апазіцыйнымі поглядамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі